Амерыканскі дыпламат, які пачаў пацяпленне з Беларуссю, сышоў з Дзяржаўнага дэпартаменту


Ўэс Мітчэл, які назваў Беларусь «часткай бастыёну, які абараняе ад расейскага неаімперыялізму»», сышоў з пасады першага памочніка дзяржсакратара.

Паводле Washington Post, Мітчэл у адрозненні ад часоў Абамы вёў перамовы з аўтарытарнымі лідарамі, а таксама пазбягаў канфліктаў з краінамі НАТО, з якімі не згаджаліся ЗША наконт іх унутранай палітыкі, у тым Турцыі і Венгрыі. Гэта мела аказаць «станоўчы ўплыў» на саюзнікаў і краіны, якія «не сябруюць» з ЗША. Усё гэта для стварэння эфектыўнай процівагі Расеі ды Кітая.

Сваё крэда амерыканскі дыпламат агучыў падчас выступу ў Атлантычным Савеце. Апісаў у ім Украіну, Грузію і нават Беларусь «франтавымі краінамі», якія з’яўляюцца «часткай бастыёну, які абараняе ад расейскага неаімперыялізму». Менавіта таму, на ягоную думку, ЗША павінны падтрымліваць суверэнітэт гэтых краін супраць расейскага ўварвання.

Ягоная стратэгія спрыяла прарыву ў амерыкана-беларускіх дачыненнях. Дыпламат наведаў Менск і сустрэўся з Лукашэнкам, які яго нават пахваліў. Тады з вуснаў кіраўніка Беларусі прагучалі важныя словы.

«Я абяцаю, што беларусы будуць вам самымі надзейнымі і сумленнымі партнёрамі. Калі мы вам нешта паабяцаем, нават на шкоду сабе мы гэта выканаем», – гаварыў Лукашэнка падчас сустрэчы.

Дыпламат таксама ўсклаў кветкі да помніка Янкі Купалы. Букет быў у колерах бел-чырвона-белага сцяга.

У выніку Беларусь зняла абмежаванне на колькасць дыпламатаў ЗША ў Менску. А гэта азначае нармалізацыю дыпламатычных адносінаў.

Крызіс паміж ЗША і Беларуссю працягваецца з 2006 году, калі пасля дэманстрацыі ў Менску і хвалі рэпрэсіяў супраць апазіцыі, ЗША ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў.

Паводле часопісу, Мітчэл патлумачыў сваё рашэнне асабістымі прычынамі – адсутнасцю часу для дзяцей. Дыпламат таксама даў высокую ацэнку працы дзяржсакратара ЗША Майка Пампэёў. Аднак, як падкрэслівае Washington Post, Мітчэл далучыўся да значнай групы чыноўнікаў Дзярждэпу, які вырашылі сысці ў адстаўку падчас прэзідэнцтва Доналда Трампа.

ЯБ/ДР belsat.eu

Стужка навінаў