Амерыканскі актор Пол Рад распавёў пра свае беларускія карані


Пол Рад, які граў Скота Лэнга ў фільме «Чалавек-мурашка», распавёў пра сваё беларускае паходжанне.

У інтэрв’ю выданню «Mirf.ru» актор заявіў:

«Сапраўднае прозвішча майго бацькі – Рудніцкі. Нядаўна я зняўся ў тэлешоу, прысвечаным пошуку сваіх каранёў, і там даведаўся, што бацькі майго бацькі нарадзіліся ў вёсцы Холмеч Гомельскай вобласці, а майго прадзеда прызвалі на службу ў рускае войска 1 лістапада 1895 года. Але гэта ўсё, што я ведаю. Хацелася б большага, асабліва ў такія моманты, як цяпер».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў