Расейская кампанія робіць шакаладкі з Лукашэнкам


У набор прысмакаў «Апошні дыктатар Еўропы» ўваходзяць 9 шакаладак. На кожнай абгортцы выява Лукашэнкі, а з другога боку розныя цытаты. Напрыклад: «Лесбіянка – віна мужыкоў».

Шакалад прадаюць на «Амазоне».

У апісанні адзначаецца, што гэты набор – выдатная ідэя для падарунка сямʼі, сяброў і фанатаў Беларусі.

«Купляючы гэты набор, вы падтрымаеце апошняга еўрапейскага дыктатара».

Фірма вырабляе таксама слодычы з выявамі іншых палітыкаў – Оўбаму, Трампа, Пуціна і гд.

 

 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў