Амерыканец прадставіў, што ён на Алімпіядзе, і зладзіў заплыў у лужыне


Коўл Легранд, які жыве ў горадзе Гонзалес (штат Луізіяна), натхніўся Алімпіядай і вырашыў паплаваць у лужыне.

Частку дыстанцыі хлопец «плыў» батэрфляем, частку брасам, і частку – кролем, у тым ліку на спіне. У Twitterʼы Легранда цяпер напісана: «Я папаплаваў у канаве, каб рассмяшыць сяброў, і праславіўся».

У Луізіяне цяпер паводка. Праліўныя дажджы пачаліся 12 жніўня і працягваліся ўсе выходныя. Штат у літаральным сэнсе сышоў пад ваду. Па меншай меры чатыры асобы загінулі і больш сямі тысяч былі эвакуяваны. Оўбама абвясціў Луізіяну зонай стыхійнага бедства.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў