«Амерыка патрабуе герояў, я хачу быць такім героем»: Хілары Клінтан ідзе на выбары, каб абараняць інтарэсы шараговых амерыканцаў


Былая кіраўніца дзярждэпартаменту ЗША другі раз будзе балатавацца ў прэзідэнты ЗША на выбарах 2016 года. Пра гэта яна заявіла ў сваім відэароліку, піша NY Times.

Перадвыбарчая кампанія колішняй першай лэдзі ЗША можа стаць самай дарагой у гісторыі. Клінтан і ейныя паплечнікі плануюць сабраць каля 2,5 мільярдаў долараў. 67-гадовая Клінтан з’яўляецца фаварыткай дэмакратаў у гонцы за прэзідэнцкае крэсла.

Барак Оўбама, якому Клінтан прайграла на праймарыз у 2008 годзе, «блаславіў» яе, назваўшы годным пераемнікам.

Цяперашні прэзідэнт канкурыраваць з ёй ужо не можа. У 2016 годзе мінае ягоны другі тэрмін.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў