Амбасады ЗША і Вялікай Брытаніі павіншавалі беларусаў


Працаўнікі амбасадаў ЗША і Вялікай Брытаніі ў Менску павіншавалі беларусаў з Калядамі. Адмыслова дзеля гэтага дыпламаты запісалі песні на беларускай мове. Відэа віншаванняў апублікаваныя на афіцыйных старонках у Facebook.

Працаўнікі амбасады ЗША пераклалі на беларускую мову вядомую калядную песню «Deck the halls».

Дыпламаты пасольства Вялікай Брытаніі таксама далучыліся да віншавання беларусаў.

Летась працаўнікі замежных амбсадаў у нашай краіне віншавалі беларусаў з Каляднымі святамі на беларускай мове. Да гэтай акцыі далучыліся амбасады ЗША, Вялікай Брытаніі і Нямеччыны.

Hавiны
Святкуйце з «Белсатам»! Тэлепраграма на Раство
2020.01.06 12:10

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў