Амбасады Ізраіля па ўсім свеце страйкуюць. У Беларусі – таксама


Агульная забастоўка амбасадаў Ізраіля па ўсім свеце пачалася 30 кастрычніка. Гэта звязана з рашэннем Мінфіна Ізраіля зменшыць выдаткі на ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Працу ўжо часова спынілі амбасады ў Расеі, ЗША, Канадзе і Украіне. Амбасада Ізраіля ў Беларусі таксама бастуе, пра гэта TUT.BY паведамілі ў дыпмісіі.

Там спадзяюцца,што гэта «не нанясе шкоды інтарэсам беларускіх грамадзян і ніяк не адаб’ецца на адносінах Беларусі і Ізраіля. У амбасадзе яшчэ раз падкрэслілі: канфлікт адбываецца паміж двума ізраільскімі міністэрствамі.

Забастоўка пачалася 30 кастрычніка, і пакуль не вядома, колькі яна будзе доўжыцца. Незадаволенасць выклікана рашэннем Мінфіна Ізраіля скараціць выдаткі на ўтрыманне дыпламатаў і вайсковых аташэ па ўсім свеце.

Як паведамляе The Times of Israel, Мінфін хоча прымяніць новыя правілы справаздачнасці заднім лікам, з-за чаго чыноўнікі будуць павінны пакрыць тысячы долараў. Падобныя забастоўкі ўжо праходзілі некалькімі гадамі раней.

КА belsat.eu

Стужка навінаў