Амбасадарка Вялікай Брытаніі заклікала Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне


У Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання амбасадарка Вялікай Брытаніі Жаклін Пэркінз заклікала ўрад Беларусі прыняць палітычнае рашэнне аб адмене смяротнага пакарання. Ейны відэазварот змешчаны на старонцы амбасады ў «Facebook’у».

Амбасадар Джэкі Перкінс за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

У Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання Амбасадар Жаклін Перкінс заклікае Ўрад Беларусі прыняць палітычнае рашэнне аб адмене смяротнага пакарання.____________________ Во Всемирный день борьбы против смертной казни Посол Жаклин Перкинс призывает Правительство Беларуси принять политическое решение об отмене смертной казни.____________________ On the International Day Against the Death Penalty, Ambassador Jacqueline Perkins calls on the Government of Belarus to take a political decision to abolish the death penalty.#несмяротнамупакаранню

Opublikowany przez UK in Belarus – British Embassy Minsk Czwartek, 10 października 2019

Дыпламат нагадала, што ў 1965 годзе брытанскі парламент часова забараніў вынясенне смяротнага прысуду за забойства і замяніў яго пажыццёвым зняволеннем. Пры гэтым грамадзяне краіны выступалі за захаванне гэтай меры пакарання.

«Часам патрабуецца палітычнае рашэнне, каб змяніць грамадскую думку па якім-небудзь пытанні», – заявіла амбасадарка, адзначыўшы, што сёння падтрыманне смяротнага пакарання сярод насельніцтва Вялікай Брытаніі ўпала ніжэй за 50 %.

ВІДЭА
Еўразвяз зноў заклікаў Беларусь да адмены смяротнага пакарання
2019.10.10 11:41

Жанклін Пэркінз падкрэсліла, што пры захаванні смяротнага пакарання магчымыя незваротныя памылкі. Яна таксама адзначыла, што Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, якая дагэтуль ужывае смяротнае пакаранне.

«Я заклікаю ўрад Беларусі прыняць палітычнае рашэнне аб адмене смяротнага пакарання ці аб увядзенні мараторыя на яе ўжыванне ў якасці першага кроку», – падагульніла Пэркінз.

Супрацоўнікі Амбасады Вялікабрытаніі супраць смяротнага пакарання

Opublikowany przez UK in Belarus – British Embassy Minsk Czwartek, 10 października 2019

За апошнія 20 гадоў у Беларусі расстралялі больш за 400 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў