Амбасадарка ЕЗ распавяла, калі беларусы пачнуць прасцей і танней атрымліваць візы


Андрэа Віктарын выказала меркаванне, што да падпісання пагаднення пра спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам застаўся апошні крок. Пра гэта дыпламатка распавяла ў інтэрв’ю парталу tut.by.

Перамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму пачаліся ў 2014 годзе. Апошняй перашкодай для падпісання дакумента была прапанова Польшчы павялічыць колькасць консулаў. Паводле Вікторын, гэта была апошняя перашкода.

ЕЗ зрабіў афіцыйнаму Менску кампрамісную прапанову ў гэтым пытанні.

«Я думаю, гэта будзе апошні крок, і нам застанецца завяршыць працэдуру».

Калі бакі ўзгодняць тэкст, завяршэнне працэдуры па яго падпісанні зойме з боку ЕЗ два-тры месяцы.

Андрэа Віктарын спадзяецца, што пагадненне падпішуць да падаражэння. Дыпламатка дадала, што гэта ў інтарэсах Еўразвяза.

Hавiны
Парадак выдачы візаў у краіны ЕЗ спрашчаецца, але візавы збор павялічыцца з 60 да 80 еўраў
2019.01.30 16:45

ДР belsat.eu

Стужка навінаў