Амбасадара Беларусі запрасілі ў МЗС РФ, каб абмеркаваць лёс вагнэраўцаў


Намеснік міністра замежных справаў РФ Андрэй Руденка запрасіў амбасадара Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашку «для грунтоўнай гутаркі пра стан і перспектывы двухбаковых расейска-беларускіх стасункаў». Пра гэта паведамляецца на сайце МЗС РФ.

«Асаблівая ўвага была нададзеная сітуацыі з нядаўнім затрыманнем у Беларусі 33 грамадзянаў Расеі. З расейскага боку было заяўлена, што арышт расейскіх грамадзянаў, здзейснены па беспадстаўным і надуманых падставах, не адпавядае духу братэрскіх саюзніцкіх стасункаў паміж дзвюма краінамі і народамі.

Расея ніколі не ўмешвалася і не збіраецца ўмешвацца ва ўнутраныя працэсы іншых дзяржаў, тым больш у Беларусі, якая з’яўляецца нашым найбліжэйшым сябрам і саюзнікам», – адзначаецца ў прэс-рэлізе расейскага МЗС.

Масква настойвае «на абʼектыўным расследаванні беларускімі партнёрамі ў цесным узаемадзеянні з расейскімі калегамі ўсіх абставінаў таго, што адбылося» і найхутчэйшым вызваленні затрыманых расейцаў.

Hавiны
Амбасадар РФ заявіў, што затрыманых вагнэраўцаў перавялі ва ўстанову з «больш добрымі ўмовамі»
2020.07.31 22:54

Нагадаем, 29 ліпеня праваахоўнікі паведамілі аб затрыманні 33-х баевікоў расейскай ПВК Вагнэра, якія нібыта прыбылі ў краіну дзеля дэстабілізацыі абстаноўкі перад выбарамі. Іх падазраюць у падрыхтоўцы масавых закалотаў (арт. 293 КК) разам з Мікалаем Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім.

Hавiны
СК: паказанні вагнэраўцаў наконт мэтаў знаходжання ў Беларусі супярэчлівыя і непаслядоўныя
2020.08.01 00:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў