Амбасадар ЗША прыедзе ў Беларусь летам


Пасол ЗША ў Беларусі прыбудзе ў Менск ужо летам бягучага года. Пра гэта распавяла часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур, піша БелТА.

Беларусь і ЗША цягам бягучага году неаднаразова заяўлялі пра пра намер абмяняцца пасламі. Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп прапанаваў на пасаду амбасадара ў Беларусі намесніка памочніка дзяржсакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕЗ Джулі Фішэр.

«Я рада знаходзіцца тут у той момант, калі нашы двухбаковыя стасункі паляпшаюцца, калі ўжо гэтым летам у Беларусь прыедзе наш амерыканскі пасол і нашыя народы выявяць, што ў нас ёсць больш агульнага, чым рознага», – сказала Джэніфер Мур, часовы павераны ў справах ЗША.

Джулі Фішэр стане першым амбасадарам ЗША ў Беларусі з 2008 года. Джулі Фішэр атрымала дыплом магістра ў Цэнтры Ўілсана Прынстанскага ўніверсітэту і вывучала праблематыку Расеі і Усходняй Еўропы ва Універсітэце Паўночнай Караліны.

У 2011–2013 гадах Фішэр служыла намесніцаю дырэктара офісу генеральнага сакратара NATO, дзе займалася пытаннямі Паўночнай Амерыкі, балтыйскіх краінаў, аперацыйнай палітыкай ды пытаннямі абароны і стрымлівання.

У яе паслужным спісе – праца ў амбасадах ЗША ў Тбілісі, Кіеве і Маскве.

Намесніца памочніка сакратара Бюро па справах Еўропы і Еўразіі Дзярждэпу ЗША Джулі Фішэр. Фота – state.gov

12 гадоў амерыканская дыпламатычная місія працуе ў скарочаным складзе. Амбасадара Беларусь выслала ў 2008 годзе, пасля таго як Вашынгтон наклаў на Менск санкцыі за парушэнні правоў чалавека, а беларускі бок абвінаваціў ЗША ва ўмяшанні ў выбары 2006 года.

Вярнуць амбасадараў краіны канчаткова дамовіліся летась у верасні.

Аб’ектыў
Станоўчы трэнд пасля халоднай вайны: Трамп намінаваў амбасадара ЗША ў Беларусі
2020.05.05 23:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў