Амбасадар Вялікай Брытаніі віншуе з Калядамі па-беларуску


Прадстаўнік Яе Вялікасці каралевы Вялікай Брытаніі ў Беларусі запісаў відэаролік з віншаваннем. Амбасадар Брус Бакнэл звяртаецца да беларусаў па-беларуску.

«Дарагія сябры! Віншую вас з Калядамі і Новым годам! Шчыра жадаю вам усяго самага найлепшага», – сказаў дыпламат.

Відэазапіс змешчаны на Тўітэр-акаўнце амбасадара, які ён вядзе збольшага па-ангельску ды па-расейску, аднак зварот Брус Бакнэл запісаў на беларускай мове.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў