Амбасадар Францыі наведаў офіс «Белсату» пасля ператрусу і выказаў салідарнасць з журналістамі


Дыдзье Канэс гутарыць з журналістамі ў менскім офісе "Белсату". 11 красавіка 2019. Фота "Белсат"

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Дыдзье Канэс сустрэўся з журналістамі «Белсату» у менскім офісе тэлеканалу, каб з першых вуснаў даведацца пра сітуацыю з пераследам уладаў і выказаць сваю падтрымку.

Дыпламат распытаў пра дэталі крымінальнай справы, якую ўлады распачалі супраць «Белсату»: нас вінавацяць у «паклёпе» (арт. 188 Крымінальнага кодэксу). Канэс пацікавіўся, якім чынам у офісе адбываўся ператрус 9 красавіка.

Супрацоўнік тэлеканалу «Белсат» Аляксей Мінчонак распавядае Дыдзье Канэсу пра абставіны крымінальнай справы. Фота beksat.eu
Дыдзье Канэс. Фота belsat.eu

Дыпламат таксама адзначыў, што амбасада Францыі назірае за сітуацыяй са свабодай слова ў Беларусі і перадаў словы падтрымкі незалежнай прэсе.

9 красавіка ў офісе «Белсату» у Менску адбыўся ператрус, які працаўнікі СК праводзілі цягам 4 гадзін. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 188 КК «Паклёп». Канфіскавалі ўсё носьбіты інфармацыі: 5 камп’ютараў, флэш-карты. Пакуль што невядома, якія асобы праходзяць у якасці падазраваных.

У АБСЕ асудзілі пераслед журналістаў «Белсату»

Праваабарончыя арганізацыі і журналісцкая супольнасць асудзілі гэтыя дзеянні і звязалі з новым вітком рэпрэсіяў у краіне напярэдадні электаральнай кампаніі.

Усё, што трэба ведаць пра вобшук на «Белсаце»

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары