Амбасадар «БМВ» распавёў пра будучую сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна


Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 13 лютага ў Сочы абмяркуюць будучыню Саюзнай дзяржавы. Пра гэта 6 лютага на прэс-канферэнцыі паведаміў спецпрадстаўнік прэзідэнта Расеі па гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю, амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч.

«Парадак, безумоўна, закране ўвесь спектр расейска-беларускіх адносінаў. Будуць разгледжаныя ўсе праблемныя пытанні, якія хвалююць абодва бакі», – адзначыў Бабіч.

Справка
За працавітасць у часы віцэ-губернатарства ў Іванаве Міхаіла Бабіча празвалі «БМВ» – гульня словаў на супадзенні ягоных ініцыялаў (Бабіч Міхаіл Віктаравіч) з назваю нямецкага аўта.

Расейскі амбасадар таксама дадаў, што падчас сустрэчы кіраўнікі дзяржаваў паразмаўляюць пра «першасныя вынікі і падыходы працоўных групаў, якія ўзначальваюць міністры эканомікі, у пытаннях далейшай інтэграцыі і рэалізацыі саюзнай дамовы». Бабіч удакладніў, што першае супольнае пасяджэнне расейска-беларускай працоўнай групы ў пытаннях паглыблення інтэграцыі адбудзецца пасля сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі.

Hавiны
Пуцін і Лукашэнка ў бліжэйшы час узгодняць аспекты інтэграцыі
2019.02.01 17:35

Прэзідэнты Расеі і Беларусі «паставяць ужо больш канкрэтныя задачы па рэалізацыі ў тым ці іншым фармаце нашых інтэграцыйных магчымасцяў».

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў