Амбасадар Беларусі ў Бруселі: NATO – гэта школа, і ў гэтай школе не кепска было б павучыцца


Амбасадар у Бельгіі і пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўразвязе і NATO Аляксандр Міхневіч заявіў, што трэба развіваць стасункі Менску і NATO, а таксама шукаць шляхі ўзаемадзеяння паўночнаатлантічнага блоку і АДКБ.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю тэлеканалу ОНТ.

«Мы, натуральна, толькі ў пачатку шляху выбудоўвання нашых стасункаў з NATO. Трэба разумець, што NATO – гэта не толькі вайсковая структура. Гэта структура, якая мае вельмі разгалінаваную сетку навучання і арганізацыі вайсковай справы і ўсяго, што з гэтым звязана. То бок NATO – гэта вялікае меню, дзе кожная краіна-партнёр выбірае тыя пазіцыі, якія іх цікавяць. Сёння наша задача ў тым, каб мы маглі атрымаць доступ да тых пунктаў меню, якія цікавяць Беларусь. Бо гэта ж і навучанне замежным мовам нашых афіцэраў, і арганізацыя вайсковай справы, і знаёмства з найноўшымі відамі узбраення. Гэта свайго роду школа – і ў гэтай школе не кепска было б павучыцца ўсім», – падкрэсліў дыпламат.

Міхневіч падкрэсліў, што трэба шукаць шляхі не супрацьстаяння, а ўзаемадзеяння NATO і АДКБ у тых пытаннях, якія ўзнікаюць на перыферыі – напрыклад, аб той жа праблеме Афганістана. Амбасадар дадаў, што хоць бы раз на год адбываюцца сустрэчы прадстаўнікоў Беларусі і NATO, дзе адбываецца адкрыты абмен меркаваннямі.

«Цяпер у нас знятыя абмежаванні (а яны існавалі рэальна) на кантакты высокага ўзроўню, і сведчанне гэтага – прыезд генералаў NATO у Беларусь на розныя мерапрыемства. Вядома, існуюць яшчэ пэўныя абмежаванні. У нас, напрыклад, няма пагаднення аб бяспекі. Не да ўсіх дакументаў, што выдаюцца ў NATO, дапускаецца Беларусь. Гэта трэба пераадольваць», – лічыць дыпламат.

Hавiны
Генерал ЗША: Беларусь супраціўляецца Расеі
2018.10.30 12:00
  • 24 кастрычніка 2018 года ў Менску на супольнай калегіі абаронных ведамстваў Беларусі і Расеі міністр абароны РФ Сяргей Шайгу рэзка раскрытыкаваў палітыку NATO. Паводле яго, дзеянні блоку «каля нашых межаў» дасягнулі небывалага ўзроўню з часоў халоднай вайны. Шайгу заявіў, што краіны NATO адпрацоўваюць цяпер задачы вядзення баявых дзеянняў менавіта наступальнага характару.
  • 6 лістапада на сустрэчы з амерыканскімі аналітыкамі Аляксандра Лукашэнка заявіў: не глядзячы на тое, што Беларусь знаходзіцца ў вайсковым саюзе з Расеяй, у размяшчэнні расейскай вайсковай базы на беларускай тэрыторыі няма патрэбы. Аднак, калі NATO размесціць базу ў Польшчы, то Беларусі спатрэбіцца больш эфектыўная зброя, перш за ўсё ракетная.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў