14 лістапада прэзідэнт Азербайджану сустрэўся з амбасадарам Беларусі Генадзем Ахрамовічам, паведамляе azerbaijan.mfa.gov.by.
На сустрэчы абмяркоўваліся «перспектывы развіцця двухбаковых адносінаў» і будучы візіт кіраўніка Азербайджану ў Менск.
Візіт Ільхама Аліева таксама абмяркоўваўся 12 лістапада на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з амбасадарам Азербайджану ў Беларусі Латыфам Гандзілавым. Візіт запланаваны на пачатак наступнага тыдня.
Ільхам Аліеў прыязджаў у Менск у 2006, 2009, 2012 і 2015 гадах. Апошні раз Аліеў сустракаўся з кіраўніком Беларусі ў лістападзе 2016 года ў Баку.
ЮВ, belsat.eu