Амбасадар Артур Міхальскі: Польшча гатовая дапамагчы Беларусі ў дыверсіфікацыі крыніцаў энергіі

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» канстатаваў станоўчую дынаміку ў эканамічных стасунках дзвюх краінаў і заявіў, што Польшча гатовая дапамагчы Беларусі ў дыверсіфікацыі крыніцаў энергіі.

Артур Міхальскі распавёў, што Беларусь і Польшча распачынаюць супрацу ў энергетычнай сферы. Адказваючы на пытанне карэспандэнткі «Беларусь 1» пра двухбаковыя дамоўленасці наконт паставак нафты, амбасадар падкрэсліў:

«Тут вельмі дапамагае актыўны палітычны дыялог паміж нашымі дзяржавамі. Мы разумеем патрэбу Беларусі ў дыверсіфікацыі крыніцаў энергіі, мы ўжо даўно гэта зрабілі. Мы ведаем, што Беларусь размаўляе са шмат якімі краінамі наконт магчымых транзітных шляхоў – балтыйскімі краінамі і Польшчай таксама. У палітычным плане ўсё тут зразумела. У нас вельмі добразычлівае стаўленне да гэтага працэсу».

Дыпламат адзначыў, што Польшча хацела б дапамагчы Беларусі ў дыверсіфікацыі крыніцаў энергіі.

Эксперт: Польшча можа дапамагчы Беларусі знізіць кошты на амерыканскую нафту

Міхальскі распавёў, што ў цэлым у эканамічных стасунках дзвюх краінаў назіраецца станоўчая дынаміка. Цяпер штогод гандлёвы абарот паміж Польшча і Беларусь перавышае 3 млрд. USD. Беларусь таксама выклікае цікаўнасць у польскіх інвестараў: у прыватнасці, іх прываблівае мэблевая прамысловасць, аграрная сфера, IT-сектар.

Польшча гатовая пастаўляць нафту ў Беларусь. PERN ужо шукае падрадчыка

ІІ belsat.eu

Hавiны