Амбасада РФ у Аргентыне пракаментавала затрыманне расейца з валізкай какаіну

ВІДЭА

«Вот так» пра наркатычны скандал вакол расейскай амбасады

У расейскай амбасадзе ў Аргентыне заявілі, што затрыманы ў аэрапорце Буэнас-Айрэсу расеец з чамаданам какаіну не мае адносінаў да крымінальнай справы аб кантрабандзе наркотыкаў праз дыпмісію.

«Мяркуем, што з «какаінавай справай» дадзенае затрыманне ніякай сувязі не мае. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра звычайнага наркакур’ера», – гаворыцца ў заяве дыпламатычнага прадстаўніцтва, які атрымала агенцтва ТАСС.

Аргентынская паліцыя пакуль афіцыйна не паінфармавала амбасаду аб затрыманні. Імя затрыманага ў дыпламатычнай місіі таксама не назвалі.

У аўторак міністр бяспекі Аргентыны Патрысья Булрыч паведаміла, што ў міжнародным аэрапорце Эсэйса затрымалі грамадзяніна Расеі, у валізках якога было 4 кілаграмы какаіну.

Масква адмаўляе магчымую сувязь іншых супрацоўнікаў або чыноўнікаў з кантрабандай какаіну, а таксама той факт, што для перавозкі валізак з мукой пад відам какаіну (яго падмянілі спецслужбы) маглі выкарыстоўваць службовы самалёт сакратара Савету бяспекі РФ Нікалая Патрушава.

Раней стала вядома, што ў школе на тэрыторыі амбасады РФ у Аргентыне знайшлі 389 кілаграмаў какаіну, спакаванага ў 12 валізак. Наркотык збіраліся пераправіць дыпламатычнай поштай у Расею, аднак аргентынскія і расейскія спецслужбы падмянілі какаін на муку. Калі здзелка была завершаная, падазраваных арыштавалі.

НМ, belsat.eu, фотаздымак dni24.com

Глядзі таксама
Каментары