Амбасада Беларусі ў Польшчы «зліла» ў сеціва сотні е-мэйлаў. Ніхто не вінаваты?


Консульскі аддзел амбасады Беларусі даслаў амаль тром сотням беларусаў, якія стала жывуць у Польшчы, электроннае запрашэнне ўзяць удзел у запланаваных на 17 лістапада парламенцкіх выбарах.

Ведамства не выкарыстала поля BCC [схаваная копія. – Заўв. belsat.eu]. Такім чынам усе атрымальнікі даведаліся адрасы электроннай пошты іншых землякоў.

Запрашэнне ад Амбасады Беларусі ў Польшьчы прыняць удзел у галасаванні падчас парламенцкіх выбарах

У Польшчы з траўня 2018 года дзеіць Агульны рэгламент пра ахову звестак (GDPR). Гэтая пастанова ЕЗ скіраваная на ўмацаванне аховы персанальных звестак жыхароў краінаў – сябраў ЕЗ, перадусім у лічбавай прасторы.

Справка

Новы акт прадугледжвае буйныя штрафы за яго невыкананне і парушэнне прыватнасці – да 4 % гадавога даходу кампаніі. Акрамя таго, установы мусяць цягам 72 гадзінаў даваць справаздачы аб працёку інфармацыі.

У Беларусі рэгламент не дзеіць. Улады нашай краіны адмовілася далучыцца да Канвенцыі Рады Еўропы № 108, якая ўяўляе сабою міжнародна прызнаны стандарт у сферы аховы правоў персанальных звестак. Таму комплекснага нарматыўнага прававога акту, які б рэгламентаваў парадак абыходжання з асабістай інфармацыяй беларусаў, пакуль няма. Іншымі словамі, у Беларусі адсутнічае адказнасць за неправамернае разгалашэнне персанальных звестак.

Што праўда, дэпутаты плануюць узмацніць ахову звестак пра грамадзянаў.

Аб’ектыў
Палякі стаялі ў чэргах, каб прагаласаваць на парламенцкіх выбарах
2019.10.13 22:01

Ці амбасада Беларусі ў Польшчы парушыла GDPR?

Паводле Управы аховы персанальных звестак, фармальна правы парушаныя, але прыцягнуць да адказнасці дыпламатычнае прадстаўніцтва наўрад ці б удалося.

«Калі б тэарэтычна нам хтосьці паскардзіўся, што ягоны электронны адрас апублікавалі без згоды, мы можам напісаць скаргу ў МЗС Польшчы, а яны – запатрабаваць тлумачэння ў амбасадзе. Аднак амбасада – экстэрытарыяльная тэрыторыя, дзе дзеяць законы Беларусі. Таму яны могуць не падпарадкоўвацца GDPR і прыкрыцца міжнароднымі прававымі нарматывамі», – адказалі belsat.eu у прэс-службе Управы аховы персанальных звестак Варшавы.

Таксама там адзначылі, што цяпер Беларусь супрацоўнічае з Польшчай у сферы ўдасканалення аховы гэткай інфармацыі. Неўзабаве мае адбыцца двухбаковая сустрэча, падчас якой польскія адмыслоўцы падзеляцца ведамі і досведам з беларускімі калегамі.

Hавiны
«Навошта пытаюць пра пчол і гасцей?» Сацыёлаг і Белстат адказваюць на пытанні аб перапісе
2019.10.12 16:05

Амбасада Беларусі ў Польшчы патлумачыла працёк

У прэс-службе ведамства belsat.eu паведамілі: да іх звярнуліся некалькі асобаў з заўвагаю, што яны маглі пабачыць шырокі спіс рассылкі. Гэта адбылося праз тэхнічную памылку, якую выправілі.

«Мы перапрасілі і правялі належныя працы», – адказаў на запыт belsat.eu прэс-сакратар дыпламатычнага корпусу Яўген Рабцаў.

Амбасада зрабіла ўсё, каб пазбегнуць такой сітуацыі ў будучыні, адзначыў ён.
Стужка навінаў