«Amazon» прадаваў калядныя цацкі з выявамі Аўшвіцу


Амерыканскі гігант інтэрнэт-гандлю «Amazon» пасля крытыкі польскага музею прыбраў з продажу калядныя ўпрыгожванні з выявамі нацысцкага канцлагера «Аўшвіц».

На ёлачных цацках, кілімках для камп’ютарнай мышы і адкрывачках былі выявы баракаў, вагонаў і сумнавядомай брамы Аўшвіца з надпісам «Праца вызваляе».

Увагу на такія калядныя тавары звярнуў музею канцлагеру.

«Аўшвіц на адкрывачках для бутэлек – гэта абуральна і непаважліва», – заявілі ў музеі.

«Amazon» цацкі прыбраў, але затым на сайце выявіўся яшчэ адзін тавар ужо ад іншага вытворцы – кілімок для камп’ютарнай мышы з выявай вагонаў, у якіх перавозіліся зняволеныя канцлагера.

Пасля гэтага ў кампаніі заявілі, што прыбралі ўсе падобныя рэчы з продажу і прыгразілі санкцыямі тым, хто адмаўляецца выконваць правілы продажу, піша «Reuters».

Канцлагер дзейнічаў з 1940 па 1945 гады. Тут было забіта каля 1,4 млн чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў