АМАП затрымлівае журналістаў Белсату. Адпускае. І зноў затрымлівае (аднаўляецца)


19:20 Аляксандра Баразенку затрымліваюць у Маскоўскім РАУС.  За што яго затрымалі, нам пакуль невядома. Ён адмаўляецца ад прыёма ежы.

Колькасць затрыманых нашых калегаў увесь час змяняецца.

У Менску падчас акцыі Дня Волі затрымалі супрацоўнікаў «Белсату» – журналістаў Любоў Лунёву і Стаса Івашкевіча.

Пра затрыманні людзей напісала нашая калега Любоў Лунёва ва ўласным акаўнце ў сацыяльнай сетцы.

«Людзей затрымлівалі камандзіровачныя міліцыянты. Горада не ведаць. Потым у Завадскі райаддзел прыехалі на 6 аўтобусах мянты с уласнымі рэчамі. Зубная шчотка, паста, шкарпэткі, майткі, ссабойка… хамства, грубасць. Дзяўчын талкаліі вельмі груба размаўлялі. Пастаянныя пагрозы».

Таксама былі затрыманыя аператары Аляксандр Баразенка і Зміцер Буянаў. Разбітая камера Змітра.

А 16:25 у наўпроставым эфіры Кацярына Андрэева паведаміла, што ўсіх журналістаў «Белсату» (апроч Аляксандра Баразенкі) адпусцілі з Заводскага РАУС. Праз пяць хвілінаў, а 16:31, Кацю і яе аператара Волю Давыдаву затрымалі амапаўцы падчас наўпросту каля Палаца Рэспублікі. У жывым эфіры Каця паведаміла, што яе збівалі пяць хвілінаў, потым адпусцілі.

У Гомлі затрымалі Ларысу Шчаракову. На гэтую хвіліну мы не можам звязацца з нашай калегай. Журналіст Яўген Меркіс паведамляе, што ў пракуратуры ёй вынеслі папярэджанне, а зараз апытваюць паводле позвы, якую яна сёння праігнаравала.

Раней у Віцебску затрымалі нашых журналістаў Волю Чайчыц і Андруся Козела.

Стужка навінаў