Бойкі з АМАПам у цэнтры Менску. Ёсць моцна параненыя


У Менску АМАП разбіў пратэстоўцу галаву. Яшчэ як мінімум адзін мужчына пацярпеў у выніку тарану аўтазака.

Фота: Tut.by

Сілавікі ў Менску пачалі штурм барыкад, якія выбудавалі на праспекце мітынгоўцы. У той бок накіравалася калона спецтэхнікі, уключылі вадамёты, выкарыстоўваюцца святлашумавыя гранаты.

Скрын. Крыніца: Протесты в мире / telegram

У людзей на Кальварыйскай стралялі гумовымі кулямі. Страляюць па балконах жылых дамоў.

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv

Таксама карэспандэнты паведамляюць, што АМАП кідае гранаты проста ў людзей.

Фота: Tut.by

Нашыя журналісты паведамляюць пра непрытомнага мужчыну каля стэлы.

Onliner.by паведамляе як мінімум пра трох пацярпелых на Машэрава.

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv
Фота: Tut.by

Затрыманні адбываліся на Нямізе. На мосце каля Нямігі вайскоўцы выхопвалі людзей з натоўпу, запіхвалі ў бусы. Людзі крычаць «Міліцыя з народам».

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv
Фота: Tut.by

Ёсць непацверджаная інфармацыя, што АМАП праламаў галаву дзяўчыне ў Менску.

З’явілася дапоўненая інфармацыя ад відавочца, які знаходзіцца каля стэлы: адной дзяўчыне прабіла скулу, была дзірка, у хлопца было мінімум 5 ран на грудзі.

Сцяг той дзяўчыны, якой прабілі скулу.
Фота: Belsat.eu

Затрыманні адбываюцца на вуліцы Леніна, затрымліваюць байцы ўнутраных войскаў. У самым цэнтры ідуць затрыманні. Чутны выбухі гранат.

Менск, 9 жніўня. Скрын

Афіцыйна паведамляюць, што пацярпеў адзін праваахоўнік.

АМАПаўцы адпачываюць за Адміністрацыяй прэзідэнта
Стужка навінаў