АМАП не затрымлівае, Караеў просіць прабачэння, Качанава звярнулася да беларусаў


Чыноўнікі і сілавікі змянілі танальнасць і выступілі з заявамі ў якіх гучаць словы прабачэння за гвалт над мірнымі грамадзянамі. Наталля Качанава звярнулася да беларусаў. Яе словы прыводзіць Telegram-канал «Пул первого»

Наталля Качанава звярнулася да беларусаў і заклікала спыніць гвалт. Паводле яе словаў, нам не патрэбная вайна.

«Ужо на вечар сённяшняга дня адпушчаныя больш за тысячу чалавек пад абавязацельствы няўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, а няпоўнагадовыя перададзены пад распіскі бацькам»

У сваю чаргу кіраўнік МУС Юрый Караеў папрасіў прабачэння за траўмы, якія атрымалі выпадковыя людзі на пратэстах.

«Я бяру адказнасць і прыношу прабачэнні за траўмы выпадковых людзей на пратэстах, «якія трапілі пад раздачу», – сказаў Юрый Караеў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў