АМАП ачапіў «Нямігу» на час салюту, ледзь не ўтварылася цісканіна


Падчас салюту на 3 ліпеня АМАП перакрыў уваход на станцыю метро «Няміга», у выніку чаго сабралася вялікая колькасць людзей.

Пра гэта паведаміў у «Twitter» журналіст Раман Пратасевіч.

«У метро асобнае пекла», – напісаў журналіст.

Пазней дадаў:

«Адразу пасля таго, як АМАП на некалькі секундаў здымае ачапленне, натоўп людзей літаральна зрываецца з месца».

30 траўня 1999 года на станыі метро «Няміга» адбылася масавая цісканіна, якая забрала жыцці 53 асобаў. У гэты дзень на Свіслачы адбывалася свята піва разам з канцэртам «Манго-Манго». Калі пачалася навальніца з вялікім градам, людзі паспрабавалі свхавацца ў падземным пераходзе, што прывяло да трагічных наступстваў.

НМ, belsat.eu, фотаздымкі twitter.com/pr0tez

Стужка навінаў