Амаль «папіццот». Ярмошына расказала, колькі заробяць старшыні выбарчых камісіяў


На правядзенне парламенцкіх выбараў вылучаць больш за Br 22 млн. З іх больш за Br 17 млн пойдуць на заробкі сябраў выбарчых камісіяў. Пра гэта на форуме арганізацыі «Белая Русь» расказала кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.

Hавiны
Выбарчыя камісіі зноў не пакажуць бюлетэняў назіральнікам
2019.08.06 17:48

Як паведамляюць «Минск-Новости», сябра выбарчай камісіі за працу ў дзень выбараў атрымае на рукі 76 рублёў.

Чысты заробак старшыняў участковых камісіяў за 30 дзён працы складзе Br 880 рублёў.

А старшыня акруговай выбарчай камісіі за 60 дзён працы атрымае каля 1770 рублёў чыстымі.

Hавiны
Ярмошына не будзе адмаўляцца ад датэрміновага галасавання: яно зручнае і эфектыўнае
2019.08.12 18:06

Раней Лідзія Ярмошына заяўляла, што абраць дэпутата беларусам абыходзіцца танней, чымся палякам, украінцам і расейцам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў