«Амаль год содняў арышту»: незалежныя медыі Беларусі запісалі відэазварот


У відэазвароце прадстаўнікі незалежных медыяў Беларусі, у тым ліку «Белсату», распавялі пра цяперашнія ўмовы працы журналістаў у Беларусі. У гэтым роліку сабраныя толькі некаторыя гісторыі пераследу: пра тое, як нас збіваюць, запужваюць, даюць содні, пазбаўляюць акрэдытацыі.

Агульная сума штрафаў журналістам і медыям – 59 891 рубель, 97 разоў журналісты адбывалі адміністратыўны арышт. Дзевяць прадстаўнікоў медыяў цяпер у СІЗА, супраць іх распачатыя крымінальныя справы. Пятнаццаць асобаў застаюцца пад крымінальным пераследам.

Нашыя каляжанкі Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева – за кратамі. Іх вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Дзеўчынам пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў