Амаль год беларускія дзеці не могуць патрапіць у санаторый «Беларусь» у Крыме


Беларусаў не адправяць у санаторый у Місхоры, пакуль у Крыме не стабілізуецца палітычная сітуацыя.

Дзеці з Беларусі, якія пакутуюць на хваробы органаў дыхання, ужо амаль год не атрымоўваюць пуцёвак у санаторый «Беларусь» у Місхоры, піша агенцтва «Минск-новости».

«З красавіка 2014 года грамадзянаў Беларусі не накіроўваюць у гэты санаторый на лячэнне да нармалізацыі палітычнай абстаноўкі ў Крыме. На сённяшні дзень дзеці з дадзенай паталогіяй праходзяць санаторна-курортнае лячэнне ў санаторыях на тэрыторыі нашай краіны. Бясплатна», – распавяла намесніца кіраўніка прадстаўніцтва Менскага дзяржаўнага ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Ірына Салаў’ёва.

Санаторый «Беларусь» знаходзіцца на паўднёвым узбярэжжы Крыму, у 15 кіламетрах ад Ялты. Адносіцца да Упраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў