Амаль дзве тысячы фураў чакаюць на выезд з Беларусі


На мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай выезду з нашае краіны чакаюць 1900 фур.

У «Грагароўшчыне», пераходзе на беларуска-латвійскае мяжы, афармлення на выезд чакаюць 285 дальнабойшчыкаў.

У «Урбанах» пад Браславам сабралася 250 фураў.

На польскім напрамку сітуацыя менш напружаная: у «Брузгах» у чарзе чакае 140 машынаў, у «Бераставіцы» – 100 грузавікоў.

Крытычная карціна – на беларуска-літоўскай мяжы. Паводле стану на 18:00, на пераходзе «Каменны Лог» знаходзіцца амаль 600 грузавікоў.

У «Беняконях» – 270 кіроўцаў, у «Прывалцы»- больш за 260 фураў (столькі ж – у «Катлоўцы»).

ДД

Стужка навінаў