Амаль $ 90 млн. Названыя самыя высокааплатныя акторы


Дўэйн Джонсан:
Фота: Film Stills/Forum

Дўэйн Джонсан, таксама вядомы як «Скала», узначальвае спіс дзесяці самых высокааплатных актораў свету паводле «Forbes». Агулам ён зарабіў $ 89,4 млн з 1 чэрвеня 2018 года па 1 чэрвеня 2019-га.

У прыватнасці, актор атрымаў ганарары да $ 23,5 млн за карціну і 15% выручкі ад касавых збораў за «Джуманджы: Кліч джунгляў». Гэтая карціна сабрала ў сусветным пракаце $ 962,1 млн. Таксама Джонсану належыць і $ 700 тыс. за кожны эпізод папулярнага серыялу «Футбалісты» каналу «HBO».

ВІДЭА
«Forbes» склаў рэйтынг найбагацейшых відэаблогераў. Яго ўзначаліў 7-гадовы хлопчык, які зарабіў $ 22 млн
2018.12.04 12:09

Другое і трэцяе месцы ў спісе занялі Крыс Гэмзўарт ($ 76,4 млн) і Робэрт Даўні-Малодшы ($ 66 млн), высокія прыбыткі якіх забяспечылі фільмы ад кінакампаніі «Марвэл».

Спявачка Тэйлар Сўіфт. Фота Forum, Backgrid USA

Самая высокааплатнай зоркай прызнаная 29-гадовая спявачка Тэйлар Сўіфт. Яе прыбытак за год ацэнены ў $ 185 млн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў