Амаль 700 тыс. чалавек сталі ахвярамі каронавіруса ў свеце


У 188 краінах свету пацверджаныя 699 575 смерцяў ад каронавіруса. Пра гэта сведчаць звесткі ўніверсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 5 жніўня.

Найбольш ахвяраў выяўлена ў ЗША (156 782), Бразіліі (95 819) і Мексіцы (48 869).

Агулам у свеце заразіліся каронавірусам 18 480 000 чалавек.

Лідарамі паводле інфікавання з’яўляюцца ЗША (4 770 273 выпадкі), Бразілія (2 801 921) і Індыя (1 855 745).

Hавiны
За содні ў Беларусі выяўленыя 84 новыя выпадкі каронавірусу
2020.08.04 17:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў