Амаль 5 % – ЦВК назваў адсотак тых, хто ўжо прагаласаваў


За першы дзень датэрміновага галасавання 4 жніўня яўка выбарцаў на выбарах прэзідэнта Беларусі склала 4,98 %. Пра гэта паведамляе сайт ЦВК.

Найменш людзей прагаласавалі датэрмінова на Гарадзеншчыне – 3,39 %, а найбольш на Гомельшчыне – 7,55 %.

На Берасцейшчыне яўка ўжо склала 4,23 % выбарцаў, на Магілёўшчыне – 4,66 %, на Меншчыне – 4,69 %, у Менску – 4,77 %, на Віцебшчыне – 5 %.

Паводле ЦВК, у датэрміновым галасаванні ў 2010 годзе ўдзельнічалі 23,1 % выбарцаў, у 2015-м – 36,05 %.

Незалежных назіральнікаў не пускаюць на ўчасткі

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», абсалютная большасць назіральнікаў кампаніі (94,5%) не патрапіла ў квоты назіральнікаў, дапушчаных ЦВК на ўчасткі.

Толькі 34 назіральнікі кампаніі (5,5 % ад агульнай колькасці акрэдытаваных) уключылі ў графікі назірання УВК на пэўны час, які не ахоплівае ўвесь перыяд галасавання і падліку галасоў, а толькі 2 – на працягу ўсяго перыяду выбараў і падліку галасоў.

Аб’ектыў
Нядопуск назіральнікаў на ўчасткі: пачалося датэрміновае галасаванне
2020.08.04 22:52

«Большасць дапушчаных на ўчасткі назіральнікаў прадстаўленыя прадзяржаўнымі грамадскімі аб’яднаннямі і былі зарэгістраваныя адразу пасля ўтварэння УВК 24-25 чэрвеня», – заяўляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Пра нядопуск сваіх прадстаўнікоў заяўляе і кампанія назірання «Права выбару».

Гэтак, толькі на 42 участках незалежныя назіральнікі патрапілі ў лік трох назіральнікаў, якім дазволена прысутнічаць пры галасаванні.

«Там, дзе назіральнікі не дапушчаны, пачынаюцца разыходжанні ў звестках пра яўку. Рэкорд тут належыць 29 участку Ленінскага раёну г. Магілёва: па падліках назіральнікаў «Правы выбару» – 40, па дадзеных камісіі – 112 чалавек. На суседнім участку – 256. Такім чынам, камісіі імкнуцца дасягнуць даведзенай да іх лічбы – 40% якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні. І калі да абеду назіральнікі маглі знаходзіцца на тэрыторыі школ, у якіх размешчаны ўчасткі, то зараз іх не дапускаюць і туды», – заявіў прадстаўнік кампаніі Алесь Сілкоў.

Hавiны
У першы дзень галасавання затрымалі назіральніка
2020.08.04 15:37

Ён заклікаў назіральнікаў пісаць скаргі ў раённую камісію і ў пракуратуру, каб дакументальна зафіксаваць парушэнне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў