Амаль 3000 выпадкаў заражэння каронавірусам зафіксавана ў Іспаніі


Паводле выдання «El Pais», каронавірус забіў у Іспаніі 84 асобы.

11 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Іспаніі паведаміла пра амаль 2000 выпадкаў заражэння. Па стане на першую палову 12 сакавіка колькасць інфікаваных падскочыла да 2968. Большасць з тых, хто заразіўся (1388) – выяўлена ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд.

Абедзве палаты парламента Іспаніі прыпынілі працу на 15 дзён. Усе члены ўрада, а таксама кароль Філіп VI і ягоная жонка Лецісія зрабілі тэсты на каронавірус.

Першы выпадак заражэння «кітайскім вірусам» у Іспаніі быў зафіксаваны 31 студзеня, колькасць хворых рэзка пачала расці пасля ўспышкі каронавіруса ў Італіі.

Hавiны
У Італіі праз каронавірус зачыняць крамы і рэстарацыі
2020.03.12 09:00

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў