Амаль 30 тысячаў інфікаваных каронавірусам у Беларусі


Дэзынфекцыя ў памяшканні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру траўматалогіі і артапедыі ў межах захадаў па перадухіленні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

У Беларусі па стане на 17 траўня медыкі зарэгістравалі 29 650 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Такія звесткі агучвае Мінаховы здароўя.

Паводле Мінздароўя, усяго ў Беларусі зрабілі 350 515 тэстаў на COVID-19. Медыкі выявілі 29 650 выпадкаў заражэння каронавірусам. За апошні дзень колькасць інфікаваных павялічылася на 969.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 165 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – рапартуе Мінздароўя.

Ачунялі 9 932 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Hавiны
Мікрабіёлагі выявілі антыцела, якое цалкам блакуе каронавірус
2020.05.17 11:41

CK belsat.eu

Стужка навінаў