Амаль 26 тысяч. Новая статыстыка па інфікаваных COVID-19 у Беларусі


Па стане на 13 траўня ў Беларусі было зарэгістравана 25 825 выпадкаў інфікавання каронавірусам, паведамляе Мінздароўя.

12 траўня Мінздароўя Беларусі паведамляла пра 24 873 выпадкі заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Прырост за апошнія содні – 952 выпадкі інфікавання.

«У Беларусі праведзена 296 380 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 146 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Telegram-канал Мінздароўя Беларусі.

12 траўня Аляксандр Лукашэнка падчас нарады са сваёй Адміністрацыяй і чальцамі ўраду заявіў, што ў Беларусі зафіксавана зніжэнне колькасці захворванняў на пнеўманію. Кіраўнік Беларусі таксама адзначыў, што росту выпадкаў інфекцыйных захворванняў пасля правядзення параду 9 траўня не зафіксавана.

Актывісты БРСМ на парадзе 9 траўня 2020 года.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Праўда, Аляксандр Лукашэнка не ўзгадаў пра інкубацыйны перыяд новага каронавіруса, які складае 14 дзён. Рост захворванняў можа быць зафіксаваны пад канец траўня.

Hавiны
Лукашэнка: Пасля параду мы атрымалі зніжэнне колькасці пнеўманіяў
2020.05.12 21:39

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў