Амаль 200 асобаў затрымалі падчас нядзельных акцыяў

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», міліцыянты затрымалі падчас нядзельных акцыяў 194 чалавекі. Пры гэтым, спіс праваабаронцаў абнаўляецца.

Найбольш затрыманняў у Менску. Сотні чалавек правядуць ноч у чаканні судоў. Агулам у спісе праваабаронцаў на момант з’яўлення гэтай публікацыі 194 прозвішчаў. Пры гэтым спіс абнаўляецца.

У нядзелю ў Менску і ў шматлікіх гарадах краіны грамадзяне выйшлі на акцыі пратэсту. Галоўным патрабаваннем грамадзянскай супольнасці, якая выходзіць на акцыі на працягу 71 дня, з’яўляецца сыход Лукашэнкі, правядзенне свабодных выбараў і спыненне гвалту.

Што рабіць пры затрыманні, як весці дыялог з міліцыяй? Парады ад праваабаронцы

СК belsat.eu

Hавiны