Амаль 1200 грузавікоў стаяць у чэргах на выезд з Беларусі


Фотаздымак мае ілюстратыўны характар

На беларускай мяжы ўзніклі вялізныя чэргі з грузавікоў.

Паводле сайту Дзяржаўнага памежнага камітэту, а 14:00 выезду з Беларусі чакалі больш за 1175 грузавых аўтаў.

Найбольш напружаная сітуацыя ў пункце пропуску «Каменны Лог» (на мяжы з Літвой), дзе выезду з краіны чакаюць больш за 290 грузавікоў і ў «Грыгараўшчыне» (на мяжы з Латвіяй) – больш за 190 аўтаў.

На пункце пропуску «Брузгі», што на мяжы з Польшча, выезду Беларусі чакаюць больш за 110 легкавых аўтаў.

НМ, belsat.eu, фотаздымак РИА Новости

Стужка навінаў