У студзені замежныя кампаніі забяспечылі 99,5 % бюджэту Астравецкага раёну.
Гэта – абсалютны рэкорд у маштабах краіны.
Па стане на 1 лютага на ўліку Інспекцыі па падатках і зборах па Гарадзенскай вобласці стаялі 57 замежных кампаніяў, 21 з якіх была зарэгістраваная ў Ашмянскіх раёне.
Рост колькасці замежных плацельшчыкаў абумоўлены будоўляй Беларускай АЭС і адпаведнай інфраструктуры.
Летась Belsat.eu пагаварыў з будаўніком астравецкай АЭС, які распавёў пра тое, што «прарабы крадуць цэмент, а начальнікі дзярбаняць бюджэт».