Аляксей Венедыктаў: 25 снежня Пуцін прапануе Лукашэнку «глыбокую інтэграцыю»


Такое меркаванне галоўны рэдактар «Эхо Москвы» выказаў у эфіры сваёй радыёстанцыі.

25 снежня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Маскву, дзе адбудуцца перамовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

На Каляды Лукашэнка паляціць у Маскву да Пуціна

«Я думаю, што тэмай сустрэчы будзе «глыбокая інтэграцыя Расеі і Беларусі», – сказаў Венедыктаў.

Вядомы расейскі журналіст таксама мяркуе, што чуткі пра жаданне Пуціна ўзначаліць Саюзную дзяржаву (СД), маюць пад сабой «інтэнцыю».

«Таму ўсялякія чуткі, што прэзідэнт Пуцін будзе прэзідэнтам аб’яднанага Саюзу, а Лукашэнка – выканаўчым сакратаром СД, яно мае пад сабой інтэнцыю, а чаму б не. У чым вы бачыце супярэчнасць? Ні ў чым! Я думаю, што тэма наўпрост жорстка закранацца не будзе, бо транзіт пачнецца пасля 2021, пасля выбараў у Дзярждуму і чарговых выбараў прэзідэнта Беларусі. А там будзе відаць», – адзначыў Венедыктаў.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ склікання: «Расея працягвае рэйдарскі захоп Беларусі»

Паводле неназваных крыніцаў выдання «Наша Ніва», Аляксандр Лукашэнка склікаў надзвычайную нараду з нагоды нядаўніх заяваў кіраўніка ўраду Расеі Дзмітрыя Мядзведзева аб «татальнай інтэграцыі». Пазней прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант зняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

Нагадаем, што кіраўнік ўраду Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў рэанімаваць Дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ды запрапанаваў вярнуцца да ідэі ўвесці ў Беларусі расейскі рубель і стварыць агульную мытню.

Мядзведзеў агучыў гэтую прапанову пасля аб’яўлення аб намеры ўвесці «падатковы манеўр», які прывядзе да таго, што з 2024 года Беларусь будзе набываць сыравіну па сусветных коштах.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары