Аляксей Навальны заклікаў выходзіць на масавыя акцыі пратэсту


Аляксей Навальны абвясціў аб правядзенні мітынгаў і шэсцяў 5 траўня – акцыі будуць прымеркаваныя да інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна, якую прызначылі на 7 траўня.

Навальны заявіў, што будуць афіцыйна пададзеныя заяўкі на правядзенне акцыяў, але калі ўлады адмовяцца санкцыянаваць мітынгі, то трэба ўсё роўна выходзіць на вуліцы. Паводле Навальнага, гэта будзе пратэст «супраць карупцыі, супраць усталявання манархіі, супраць няроўнасці, цэнзуры і беззаконня».

«Ніхто і ніколі не зможа ператварыць нас у бяспраўных прыгонных сялянаў. Пуцін нам не цар. 5 траўня, дзе б вы не жылі, якіх палітычных поглядаў не прытрымліваліся, калі вы лічыце сябе грамадзянінам Расеі, у якога ёсць правы – выходзьце на вуліцу», – заявіў палітык.

Напярэдадні інаўгурацыі Пуціна ў 2012 годзе ў Маскве на Балотнай плошчы таксама адбылася пратэстная акцыя – яе жорстка разагналі сілавікі. Пасля Следчы камітэт распачаў шэраг крымінальных справаў супраць удзельнікаў акцыі – больш за 30 чалавек былі асуджаныя па артыкулах аб масавых беспарадках і ўжыванні гвалту да супрацоўнікаў паліцыі (так званая «балотная справа»).

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў