Аляксей Навальны выйшаў на свабоду


Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны выйшаў на волю пасля 25 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачванні ў арганізацыі несанкцыянавага масавага мерапрыемства – антыкарупцыйнай акцыі 12 чэрвеня ў Маскве.

Раніцай у пятніцу Навальнага вывезлі са спецпрыёмніку ў аддзел унутраных справаў і выпусцілі там, паведамляе прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш.

Напярэдадні ў розных гарадах Расеі прайшлі ператрусы ў перадвыбарчых штабах Навальнага (ён збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2018 годзе), канфіскацыі тэхнікі і затрымання. Маскоўскі актывіст Аляксандр Тураўскі быў пры затрыманні моцна збіты і трапіў у шпіталь.

Навальны быў затрыманы 12 чэрвеня незадоўга да пачатку дэманстрацыі пратэсту ў цэнтры Масквы. Паліцыя падчас гэтай акцыі затрымала каля 700 чалавек.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў