Аляксандр Захарчанка: «Я гатоў размаўляць з ім пра ўсё, каб спыніць гэтую бойню»


Кіраўнік ДНР запрасіў прэзідэнта Украіны на перамовы ў данецкі аэрапорт.

«Я афіцыйна запрашаю Пятра Парашэнку ў аэрапорт у Данецк. Ён галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Украіны, ён прэзідэнт Украіны, і, як першая асоба ў краіне, ён абавязаны думаць пра сваіх грамадзянаў. Я гатовы з ім размаўляць пра ўсё, каб спыніць гэтую бойню. Страты ўзброеных сіл Украіны проста нерэальныя», – заявіў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі.

Аляксандр Захарчанка збіраўся 15 студзеня наведаць данецкі аэрапорт разам з місіяй АБСЕ. Пасля таго як у раёне лётнішча прагрымела некалькі выбухаў, аўтамабілі з супрацоўнікамі міжнароднай арганізацыі развярнуліся і накіраваліся ў бок Данецку. Афіцыйны Кіеў лічыць, што Аляксандр Захарчанка хацеў прыкрыцца місіяй АБСЕ, каб распачаць маштабную аперацыю па захопе аэрапорту.

Сілавікі ДНР дапускаюць, што ў хуткім часе ўкраінскія вайскоўцы здымуць абарону аэрапорту. Украінскія жаўнеры, якія часткова кантралююць гэты аб’ект, кажуць, што не збіраюцца адступаць. «Нашыя кібаргі годна бароняць аэрапорт», – паведамляе прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі.

Баі за данецкі аэрапорт вядуцца з красавіка 2014 г.

Сепаратысты абстрэльваюць пазіцыі ўкраінскіх жаўнераў з «Градаў». Адзін вайсковец загінуў, – паведамляе ў сваім «Facebook» украінскі валанцёр Alex Mochanov.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў