Аляксандр Шышко звольнены з пасады намесніка міністра транспарту і камунікацыяў


Аляксандр Шышко. Фота: tc.by

Намесніка Міністра транспарту і камунікацыяў звольнілі ў сувязі з невыкананнем абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай. Пра гэта паведамляецца на сайце Савету Міністраў.

Нагадаем, што падчас паслання да беларускага народу і Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка моцна крытыкаваў Міністэрства транспарту і самаго міністра Анатоля Сівака.

«Я шчыра скажу, што ўжо блізкі да таго, каб Сівака адправіць туды ж, куды і міністра лясной гаспадаркі. І шчыра кажу, што вашае міністэрства самым жорсткім чынам знаходзіцца ў цэнтры ўвагі праваахоўнай сістэмы цалкам», – пагражаў Лукашэнка.

Міністра Лясной гаспадаркі Міхася Амельяновіча звольнілі ў лютым гэтага году за непрыняцце належных захадаў па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары