Аляксандр Саладуха заразіўся каронавірусам


Спявак зрабіў тэст на COVID-19, вынікі бадання – станоўчыя. Пра самаадчуванне ён распавёў «Белсату».

Сам выканаўца кажа, што не ведае, дзе мог заразіцца.

«Я пазаўчора зрабіў тэст. Мазок паказаў станоўчы рэзультат. Я дома праходжу медыкаментознае лячэнне. Дзе мог заразіцца – нават і не ведаю. Магчыма падчас выступаў. У пятніцу я працаваў у Слуцку ў кадэцкай вучэльні. Потым запрашалі сфатаграфавацца. Потым быў Палац Рэспублікі на дзень настаўніка. Таксама там шмат падыходзіла людзей да мяне.

Таму не вядома, можа падхапіў вірус у краме, на аўтазапраўцы. Гэта ж такая справа. Некалькі дзён падымалася тэмпература. Цяпер прымаю антыбіётык. Добра, што паехаў на абследаванне», – распавёў «Белсату» Аляксандр Саладуха.

7 кастрычніка стала вядома, што каронавірус дыягнаставалі ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Андрэя Савіных. Пра гэта ён напісаў у сацыяльных сетках.

belsat.eu

Стужка навінаў