Аляксандр Лукашэнка перахварэў на каронавірус


Аб гэтым кіраўнік краіны даведаўся ўчора, 27 ліпеня, перадае «Пул первого».

Аляксандр Лукашэнка перахварэў на каронавірус. Аб гэтым ён паведаміў на сустрэчы ў 3214 частцы ўнутраных войскаў МУС.

«Выбачаюся за свой голас. Апошнім часам мне прыходзіцца вельмі шмат размаўляць. Аднак найбольш дзіўнае, гэта тое, што вы сёння сустракаецеся з чалавекам, які на нагах умудрыўся перанесці каронавірус. Такое ўчора заключэнне дактары зрабілі», – заявіў ён.

Лукашэнка паведаміў, што хвароба ў яго працякала бессімптомна. Як і ў 97 % насельніцтва, паводле ягоных словаў.

Хутка на навіну аб дыягназе Лукашэнкі адрэагавалі ў Крамлі. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў, што ім аб гэтым не было вядома. І падкрэсліў, што ў расейскага прэзідэнта са здароўем усё добра.

Раней Лукашэнка адмаўляў існаванне COVID-19 і называў хваробу «псіхозам». Беларусь стала адзінаю краінаю ў Еўропе, дзе не было зроблена аніякіх каранцінных захадаў.

На 28 ліпеня ў Беларусі было зафіксавана 67 366 хворых.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў