Аляксандр Лукашэнка павысіў пенсійны ўзрост у Беларусі


Пенсійны ўзрост для мужчынаў і для жанчын павышаецца на тры гады.

Такім чынам мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, жанчыны – у 58 гадоў. Згодна з указам кіраўніка краіны, з 2017 года пачнецца паэтапнае штогадовае павышэнне пенсійнага ўзросту на паўгода.

Упершыню пра павышэнне пенсійнага ўзросту ўлады загаварылі ў канцы мінулага года. Тады Аляксандр Лукашэнка сказаў, што канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі «параіўшыся з народам».

Як будзе змяняцца ўзрост выхаду на пенсію

2017 год

Мужчыны, якім споўніцца 60 гадоў і 6 месяцаў

Жанчыны, якім спаўніцца 55 гадоў і 6 месяцаў

2018 год

Мужчыны, якім споўніцца 61 год

Жанчыны, якім споўніцца 56 гадоў

2019 год

Мужчыны, якім споўніцца 61 год і 6 месяцаў

Жанчыны, якім споўніцца 56 гадоў і 6 месяцаў

2020 год

Мужчыны, якім споўніцца 62 гады

Жанчыны, якім споўніцца 57 гадоў

2021 год

Мужчыны, якім споўніцца 62 гады і 6 месяцаў

Жанчыны, якім споўніцца 57 гадоў і 6 месяцаў

2022 год

Мужчыны, якім споўніцца 63 гады

Жанчыны, якім споўніцца 58 гадоў

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў