Аляксандр Лукашэнка паспрабуе яшчэ раз урэгуляваць нафтавы манеўр з Пуціным


31 студзеня кіраўнік Беларусі паразмаўляў са сваім расейскім калегам.

Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што Лукашэнка і Пуцін дамовіліся сустрэцца «ў хуткім часе» і абмеркаваць стан беларуска-расейскай супрацы і рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на папярэдніх перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года.

Лукашэнка і Пуцін таксама абмяркуюць эфектыўнасць дзейнасці сфармаванай двухбаковай міжурадавай групы па развіцці інтэграцыі, якую стварылі ў снежні летась. Расейскую частку групы ўзначаліў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, беларускую – міністр эканомікі Дзмітрый Круты. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі дзвюх краінаў.

Падчас снежаньскіх перамоваў Лукашэнка спрабаваў дамагчыся ад Расеі кампенсацыі стратаў беларускага бюджэту за так званы падатковы манеўр і дамовіцца аб зніжэнні цэнаў на газ з 2020 году. Крэмль гатовы пайсці на гэта толькі пры ўмове «татальнай інтэграцыі».

Hавiны
У 2019 годзе Беларусь страціць ад падатковага манеўру Расеі да $ 500 млн. Катастрофа ці шанец для эканомікі краіны?
2018.12.17 13:50

ДР belsat.eu

Стужка навінаў