Аляксандр Глеб завяршыў кар'еру


Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб завяршыў сваю спартовую карʼеру, пра гэта паведамляе «Прэсбол».

Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі спартовец Аляксандр Глеб заявіў, што завяршае сваю карʼеру. Цяпер футбалісту 38 гадоў.

«Калі б усё склалася іначай, калі б зборная мела патрэбу ўва мне, напэўна, я працягнуў бы кар’еру. Але паколькі склалася так, як вы ведаеце, я зразумеў, што сэнсу няма дзеля гэтага працягваць і падпісваць новы кантракт. Прыняў рашэнне, што хопіць», – пракаментаваў сваё рашэнне Аляксандр Глеб.

Выхаванец менскага «Дынама» ў перыяд з 2000 па 2011 гады гуляў у складзе грандаў еўрапейскага футболу: нямецкага «Штутгарта», ангельскага «Арсенала», іспанскай «Барсэлоны».

Яго апошнім клубам стала беларуская «Іслач».

У складзе зборнай Беларусі паўабаронца правёў 80 матчаў і забіў 6 галоў.

Hавiны
УЕФА можа адмяніць чэмпіянат Еўропы праз каронавірус
2020.02.25 20:02

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў