Аляксандр Глеб вярнуўся ў «БАТЭ»


Самы вядомы беларускі футбаліст вярнуўся ў клуб, дзе пачынаў сваю кар’еру. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце «БАТЭ».

У 2016 годзе Аляксандр Глеб перайшоў з «БАТЭ» ў расейскі клуб «Крылы Саветаў». За сваю карʼеру футбаліст паспеў згуляць у вядомых еўрапейскіх клубах, сярод якіх нямецкі «Штутгарт», англійскія «Арсенал» і «Бірмінгем», гішпанская «Барселона», таксама Глеб гуляў у некалькіх турэцкіх клубах.

У 2009 годзе ў складзе «Барселоны» футбаліст стаў пераможцам Лігі Чэмпіёнаў.

Аляксандр Глеб цягам 15 гадоў (2001-2016) гуляў за нацыянальную зборную краіны. Магчыма, што ён вернецца і ў гэтую каманду.

ГА, belsat.eu Фота ФК БАТЭ

 

 

Стужка навінаў