Альт як пропуск на Захад. Прэм'ера на «Белсаце»


Кранальны фільм «Я вырасла, пакуль ты спала» распавядае пра беларуску Караліну, якая грае на альце, удзельнічае ў канцэртах па ўсім свеце, але заўсёды вяртаецца ў адну вёску на Гарадзеншчыне. Навошта? Глядзіце 7 студзеня а 18:55 на «Белсаце» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Караліна Орсік піша навуковую працу ў Акадэміі музыкі ў Польшчы. Калісьці ў звычайнай музычнай школе ў мястэчку Дзятлава яе заўважылі выкладчыкі з Беларускай музычнай акадэміі. Пасля яе запрасілі на навучанне ў Польшчу.

Караліна мела шмат канцэртаў у розных краінах, шмат падарожнічае, але заўсёды прыязджае ў родную вёску Аханяны да бабулі, якая яе і выхавала. Гэта сапраўднае падарожжа ў часе: з Еўропы на Усход. З вялікага гораду ў маленькую вёску на ўскрайку лесу, дзе жывуць усяго з тузін людзей. Гэта падарожжа са свету музыкі Караліны ў свет ейных дзіцячых мараў.

Рэж. Марцін Саўтэр (Marcin Sauter), 2017 г., Беларусь – Польшча

Стужка навінаў