Алмазбеку Атамбаеву выставілі абвінавачванне, ён пад вартаю

ВІДЭА

Былому прэзідэнту Кыргызстану Алмазбеку Атамбаеву выставілі афіцыйнае абвінавачванне ў карупцыі (арт. 319 Крымінальнага кодэксу). Суд прыняў рашэнне ўзяць яго пад варту да 26 жніўня. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Экс-прэзідэнт будзе знаходзіцца ў СІЗА Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бяспекі. Адвакат Атамбаева Сяргей Слесараў лічыць абвінавачванне неабгрунтаваным, піша 24.kg.

Атамбаева падазраюць у незаконным вызваленні крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева, незаконным узбагачэнні і завалоданні маёмасцю, карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека і незаконных пастаўках вугалю.

  • 8 жніўня Алмазбек Атамбаеў здаўся ўладам. Гэта адбылося пасля таго, як сілавікі распачалі новую спробу штурму дома былога кіраўніка дзяржавы і ім удалося прарвацца на тэрыторыю ягонай рэзідэнцыі. Атамбаеў здаўся пасля працяглых перамоваў. Паводле МУС Кыргызстану, аперацыяй асабіста кіраваў міністр унутраных справаў Кашкар Джунушаліеў.
  • 7 жніўня спецназ зрабіў няўдалую спробу захопу экс-прэзідэнта, пасля чаго прыхільнікі Атамбаева адбілі яго. У сваім звароце па тэлебачанні ён заклікаў улады Кыргызстану «не ісці супраць народу». Паводле Міністэрства аховы здароўя, за два дні супрацьстаяння сілавікоў і прыхільнікаў Атамбаева (7-8 жніўня) усяго па медычную дапамогу звярнуліся 98 чалавек. Адзін пацярпелы, баец «Альфа» – памёр. 11 працаўнікоў сілавых структур былі пераведзены ў шпіталь, 13 пацярпелых атрымліваюць стацыянарнае лячэнне, 83 пацярпелых адпраўленыя на амбулаторнае лячэнне.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары